Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей абвясціў акцыю «Падары музею экспанат». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Тут з радасцю прымуць у дар старыя фатаграфіі, дакументы, кнігі, значкі, медалі, манеты, прадметы адзення і побыту, аксесуары, музычныя інструменты, пласцінкі, карціны, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, посуд, дзіцячыя цацкі і інш. Стаўшы музейнымі прадметамі, яны атрымаюць новае жыццё і будуць прадстаўлены на выставах і ў экспазіцыях, а імёны дарыльшчыкаў занясуць у кнігу паступлення фондаў музея, адзначылі суразмоўцы.
Акрамя таго, сярод удзельнікаў акцыі правядуць конкурс. Найлепшых вызначаць у некалькіх намінацыях: «Адзін з першых» (першы перададзены ў дар прадмет), «Экспанат эпохі» (прадмет з найбольш ранняй даціроўкай), «Экспанат легенда» (прадмет з самай цікавай гісторыяй), «Рарытэт» (самы ўнікальны прадмет), «Энтузіяст» (дарыльнік, які перадаў у музей найбольшую колькасць прадметаў).
Кожны ўдзельнік праекта атрымае дыплом дарыльшчыка, а пераможцаў у намінацыях чакаюць спецыяльныя прызы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (8 02230) 41-2-19.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую