Дэлегацыя Пастаяннага камітэта сходу народных прадстаўнікоў кітайскай правінцыі Шэньсі 19 снежня наведае з візітам Магілёўскую вобласць. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Афіцыйнай праграмай запланавана наведванне холдынгу ААТ «Бабушкина крынка», участка №4 СЭЗ «Магілёў». Таксама гасцей чакае экскурсія ў Музей гісторыі Магілёва. У завяршэнне візіту адбудзецца сустрэча са старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыем Харытончыкам і абмеркаванне перспектыў узаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Нагадаем, у лістападзе бягучага года афіцыйная дэлегацыя Прыдняпроўскага краю знаходзілася з дзелавым візітам у Кітаі. Прадстаўнікі нашай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах 25-ай ЭКСПА высокіх дасягненняў у сельскай гаспадарцы, якая праходзіла ў горадзе Янлін (правінцыя Шэньсі). Адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам названага рэгіёна, быў падпісаны пратакол аб намерах па развіцці пабрацімскіх адносін паміж Магілёўскім аблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Шэньсі.
Правінцыя Шэньсі знаходзіцца ў цэнтры Кітая, з’яўляецца адной з найважнейшых прамысловых баз Паднябеснай і лічыцца духоўнай калыскай кітайскай культуры і гісторыі, а таксама пачаткам Вялікага Шаўковага шляху. Вядомая сваімі дзіўнымі прыгажосцямі прыроды. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад – Сіянь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка