Турнір па інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод пярвічных арганізацый ГА «Белая Русь», прысвечаны Году малой радзімы і праекту «Магілёў – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь 2018», прайшоў у гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу. За перамогу змагалася 7 каманд – прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі абласнога цэнтра.

Наймацнейшай стала каманда выкладчыкаў МДУХ. Другое месца занялі прадстаўнікі «Магілёўліфтмаша». Трэцяе месца дасталося камандзе «СШ№ 45 Магілёва». У гульні «Эрудыт лато» перамагла Іна Чупыркіна.

Арганізатарамі інтэлектуальных спаборніцтваў выступілі Магілёўская гарадская, абласная і раённыя арганізацыі РГА «Белая Русь», Магілёўскі гарадскі камітэт ГА «БРСМ» і Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу.












Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59