Міністэрства абароны праводзіць конкурс на самыя лепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і сучасным Узброеным Сілам. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства.
Конкурс накіраваны на фарміраванне ў грамадзян і асабовага саставу Узброеных Сіл патрыятычнай свядомасці, высокіх духоўна-маральных якасцяў, асабістай адказнасці за бяспеку Айчыны.
Журы будзе ацэньваць творы прозы і паэзіі, артыкулы і нарысы ў галіне журналістыкі, музычныя творы, творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва, а таксама работы ў галіне тэатральнага мастацтва, тэлебачання і кінамастацтва.
Для ўдзелу аўтары твораў могуць падаваць заяўку ў адборачную камісію ў адвольнай форме. Пасля завяршэння конкурсу творы вернуць аўтарам.
Конкурсныя творы варта накіроўваць на адрас: 220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3, дзяржаўная культурна-адпачынкавая ўстанова «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» з паметкай «На конкурс». Пры афармленні твора (работы) на конкурс паказваецца яго назва, аўтар, адрас і нумар кантактнага тэлефона аўтара.
Лаўрэатам будзе прысвоена званне «Лаўрэат прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры і мастацтва», а таксама ўручаны дыплом і грашовая прэмія.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07