Прававыя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 18 снежня наведаюць усе рэгіёны краіны і акажуць бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам. На гэты раз юрысты ФПБ пабываюць у будаўнічых арганізацыях, дзе пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў, паведамілі ў рэгіянальным аб’яднанні прафсаюзаў.
«Будаўнічая галіна была абраная не выпадкова, – адзначылі суразмоўцы. – Работы ў гэтай сферы носяць сезонны характар, таму ў зімовы перыяд работнікі могуць сутыкнуцца з такімі праблемамі, як пераводы на іншыя віды работ, няпоўная занятасць і, як следства – памяншэнне аплаты працы», – падкрэслілі суразмоўцы».
З лістапада гэтага года штомесячныя выязныя прафсаюзныя прававыя прыёмы праходзяць па галіновым прынцыпе. У мінулым месяцы юрысты федэрацыі надалі ўвагу сельскагаспадарчай сферы.
Аналіз зместу зваротаў, якія паступаюць у межах прафсаюзных прыёмаў грамадзян, паказвае, што асноўная маса прыпадае на звароты па прававых пытаннях, якія закранаюць працоўную дзейнасць грамадзян (65%). Другімі па актуальнасці з’яўляюцца пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства (12%), на трэцім – пенсійнага (10%). «Усім, хто звярнуўся, даюцца тлумачэнні і рэкамендацыі, у неабходных выпадках складаюцца працэсуальныя дакументы, – растлумачылі суразмоўцы. – Папулярнасць прафсаюзных прававых прыёмаў расце, асабліва гэта тычыцца невялікіх гарадоў і раённых цэнтраў: чалавеку не даводзіцца ехаць на прыём да юрыста ў абласны цэнтр або сталіцу, ён можа атрымаць кваліфікаваную кансультацыю ў сваім горадзе ці на прадпрыемстве».
Акрамя гэтага, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пастаянна праводзіць юркансультацыі грамадзян. Звярнуцца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, пакінуць пісьмовы або электронны зварот. Дарэчы, у кастрычніку на інтэрнэт-партале ФПБ стартаваў новы сэрвіс, на якім прадстаўлены прафсаюзныя юрысты па ўсіх рэгіёнах і галінах. Для звароту дастаткова паказаць сваю галіну і сферу дзейнасці, а праграма прапануе прававых інспектараў, якія змогуць найбольш эфектыўна дапамагчы. Таксама чалавек можа бачыць фатаграфію юрыста, кароткую інфармацыю аб вопыце яго працы. Такім чынам сябрам прафсаюза будзе яшчэ прасцей і хутчэй атрымаць дапамогу кваліфікаванага спецыяліста.
Месца і час правядзення прыёму ў Магілёўскай вобласці можна даведацца па тэлефоне: (80222) 65 99 27.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59