Фрагмент фрэскавага пано 17 стагоддзя папоўніў пастаянную экспазіцыю музея гісторыі Магілёва. Унікальную рэч, аналагаў якой да гэтага часу не было знойдзена ў Беларусі, перадаў установе культуры старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук прафесар Ігар Марзалюк.

Як раней паведамляла ТРК «Магілёў», фрэску знайшлі недалёка ад Дняпра, на Падніколлі. Супрацоўнікі фірмы «Геоніка» Андрэй Лаўроў і Аляксандр Марозаў, якія працавалі на тэрыторыі новага гарадскога парку, знайшлі фрагмент твора на кучы смецця і перадалі яго на кафедру археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

Фрагмент добра захаваўся: рэшткі белай і бірузовай фарбы, карычневыя кветкі. Менавіта раслінным арнаментам па галандскай модзе любілі ўпрыгожваць свае дамы магілёўскія купцы тры стагоддзі таму.
Фота - музей гісторыі Магілёва
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34