Тыдзень дзіцячай бяспекі стартаваў сёння ў Магілёўскай вобласці і будзе доўжыцца па 21 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама.
Са слоў суразмоўцаў, за 11 месяцаў на дарогах рэгіёна з удзелам непаўналетніх адбылося 49 ДТЗ, у якіх 2 падлеткі загінулі і 51 дзіця атрымала траўмы.
«Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму – адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі, – адзначылі суразмоўцы. – Наперадзе зімовыя школьныя канікулы – бесклапотны час для дзятвы, але вельмі неспакойны для супрацоўнікаў ДАІ. У дзяцей з’яўляецца маса вольнага часу, большую частку якога яны праводзяць на вуліцы. Бацькі не заўсёды маюць магчымасць кантраляваць вольны час сваіх дзяцей». На жаль, бескантрольнасць з боку дарослых прыводзіць да таго, што дзеці выбіраюць для гульняў і забаў месцы, блізкія да дарогі. Напрыклад, паблізу праезджай часткі катаюцца з горкі, праяўляюць бестурботнасць пры пераходзе праезджай часткі. Апошняе пагаршаецца выкарыстаннем мабільных тэлефонаў і слухавак.
Акрамя таго, у зімовы час дарожная бяспека ўскладняецца павышанай слізкасцю праезджай часткі, раннімі прыцемкамі, складанымі ўмовамі надвор’я. У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае дзецям, бацькам і вадзіцелям аб правілах паводзін на зімовай дарозе і паблізу яе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59