Тры цэнтры па абслугоўванні плацельшчыкаў адкрыюць у падатковых інспекцыях Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па рэгіёне.
У інспекцыі МПЗ па Бабруйску цэнтр абслугоўвання расчыніць дзверы 18 снежня, у інспекцыях МПЗ па Ленінскім раёне горада Магілёва і Магілёўскага раёна – 20 снежня.
У будынках інспекцый МПЗ правялі рэканструкцыю і мадэрнізацыю першых паверхаў пад стварэнне цэнтраў, дзе абслугоўванне грамадзян арганізуюць пры дапамозе электроннай чаргі. Тут будуць выкарыстаны прынцыпы выразнага занавання і падзелу працэсаў, што дазволіць плацельшчыкам хутка арыентавацца ў выбары паслуг.
У распараджэнні цэнтраў будзе самае сучаснае офіснае і камп’ютарнае абсталяванне, прадугледжаны працоўныя месцы для экспрэс-прыёму (кансультавання) фізічных асоб, прапанаваны ўзоры запаўнення дакументаў, устаноўлены экраны і тэрміналы з актуальнай інфармацыяй. Інтэр’ер будзе вытрыманы ў адзіным стылі, а спецыялістаў апрануць ва ўніформу. Да новага фармату абслугоўвання мяркуецца далучыць дзве трэція плацельшчыкаў Магілёўскай вобласці.
Першы такі цэнтр працуе з мінулага года ў ІМПЗ па Кастрычніцкім раёне Магілёва і зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. У 2019 годзе аналагічны плануюць адкрыць у Асіповічах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24