У Магілёўскім Палацы грамадзянскіх абрадаў падчас дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» прайшоў калядны кадэцкі баль.


Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным, яно адбылося восьмы раз. У віхры вальса кружыліся юнакі кадэцкага вучылішча, дзяўчаты Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст».

Як адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, гэта свята – адно з самых яркіх і запамінальных пераднавагодніх мерапрыемстваў. «Кадэцкаму руху ў вобласці надаецца вялікая ўвага. За апошні час сур’ёзна палепшана матэрыяльна-тэхнічная база кадэцкага вучылішча. Значна змяніліся ў лепшы бок умовы навучання і быту кадэтаў, – сказаў ён. – Такая ўвага не выпадковая, бо тут мы рыхтуем будучых абаронцаў Айчыны, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, МНС, іншых сілавых ведамстваў у найлепшых афіцэрскіх традыцыях. Я ўпэўнены, што са сцен кадэцкага вучылішча выйдуць сапраўдныя грамадзяне і патрыёты сваёй краіны, а найлепшыя якасці афіцэра – мужнасць, гонар і годнасць – павінны стаць вашымі прыярытэтамі і дапамагчы ў жыцці».

Губернатар цёпла павіншаваў юных удзельнікаў балю з надыходзячым Калядамі і Новым годам, пажадаў поспехаў у вучобе, а таксама ўручыў абласному кадэцкаму вучылішчу сертыфікат на атрыманне мікрааўтобуса.

У сваю чаргу намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Барауля сказаў: «У гэтыя пераднавагоднія дні кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў з вялікім задавальненнем падчас рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведваюць розныя рэгіёны краіны, каб падарыць свята тым, хто яго з нецярпеннем чакае. Ужо стаў добрай традыцыяй наш удзел у калядным кадэцкім балі ў Магілёве. Мы ведаем аб асаблівай увазе, якая надаецца ў кадэцкім вучылішчы фізічнай культуры і спорту, таму прывезлі падарункі, якія ад нас чакаюць, – камплект трэнажораў».

Падарункі кадэтам уручылі і іншыя ганаровыя госці: прадстаўнікі кіраўніцтва горада, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый.

Тэкст - БЕЛТА
Фота - уласныя
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31