Гарачымі выдаліся мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці: адбылося 5 пажараў, адзін чалавек загінуў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
19 снежня каля 3 гадзін раніцы ад жыхароў в. Слабада Бабруйскага раёна паступіла трывожнае паведамленне аб палаючым жылым доме, размешчаным па вул. Юбілейная. Агонь не пакінуў шанцаў на выратаванне 48-гадоваму гаспадару. Яго без прыкмет жыцця знайшлі на ложку ў пакоі. У выніку пажару знішчаны дах, часткова пашкоджана перакрыцце і маёмасць у доме. Прычына і абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.




Бяссоннай выдалася ноч і для жыхароў двухпавярховага інтэрната адкрытага акцыянернага таварыства «Будтрэст №12», размешчанага па вул. Заслонава ў Магілёве. Пакуль пасля працоўнага дня ўсё спакойна спалі, у пакоі на другім паверсе разгараўся пажар. Дзякуючы сігналізацыі сістэмы перадачы паведамлення аб НС «Маланка»ўзгаранне было аператыўна выяўлена і ўжо праз 3 хвіліны ратавальнікі прыехалі на месца здарэння. З акна пакоя на другім паверсе ішоў чорны дым. На падлозе кухні падраздзялення МНС знайшлі і вывелі на свежае паветра 54-гадовую жанчыну. Яна не пацярпела. Эвакуацыя жыхароў не праводзілася, паколькі адсутнічала задымленне ў іншых памяшканнях. У выніку пажару ў кухні пашкоджана маёмасць на плошчы 1 кв. м. Прычына ўзгарання высвятляецца.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59