Генеральнае пагадненне на 2019-2021 гады падпісана 19 снежня ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра падчас пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Яно стане асновай для заключэння аналагічнага дакумента паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Магілёўскай асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Акрамя захавання ўсіх нормаў, прадугледжаных дзеючым дакументам, у Генеральным пагадненні паміж Урадам Беларусі, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2019-2021 гады, па многіх пазіцыях узмоцнены гарантыі работнікам.
«Сацыяльныя партнёры правялі каласальную працу. Быў узняты пласт праблем, якія нам разам трэба будзе вырашаць», – сказаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка.
На этапе распрацоўкі дакумента Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ўнесла шэраг прапаноў, якія былі адобраны сацыяльнымі партнёрамі і знайшлі сваё адлюстраванне ў новым Генпагадненні. Так, улічаны прапановы аб распрацоўцы мер па абароне матэрыяльных правоў работнікаў у выпадку банкруцтва арганізацыі. На думку сацыяльных партнёраў, гэтае пытанне патрабуе дадатковых заканадаўчых рашэнняў. Пашыраны пералік гарантый, рэкамендаваных для ўключэння ў калектыўныя дагаворы. Гэта нормы аб стымуляванні павышэння кваліфікацыі і навучання работнікаў, развіцці інстытута настаўніцтва, а таксама аб абароне працоўных правоў работнікаў пры іх звальненні ў выпадках рэарганізацыі прадпрыемстваў.
«Да падпісання новага пагаднення мы падыходзім з вельмі нядрэннымі вынікамі па выкананні дзеючага Генеральнага пагаднення. І першае, што я хацеў бы адзначыць, – рост даходаў насельніцтва. Для нас гэта галоўны паказчык і галоўны вынік усёй нашай працы. Так, у студзені–кастрычніку 2018 года рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва склалі 108,1% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Таксама мы адзначаем той факт, што сёння ёсць паразуменне з урадам і прагрэс па паступовым дасягненні пазначаных у дагаворы нормаў па ўзроўні мінімальнай заработнай платы, павышэнні сярэдняй пенсіі па ўзросце. Усё гэта стала магчыма дзякуючы агульнаму ўздыму ў эканоміцы і росту ВУП за пазначаны перыяд», – адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Генеральнае пагадненне – гэта асноўны дакумент, якім рэгулююцца ўзаемаадносіны паміж урадам, наймальнікамі і прафсаюзамі. Замацаваныя ў ім нормы, як правіла, закладваюцца ў тарыфныя і рэгіянальныя пагадненні, калектыўныя дагаворы. Акрамя таго, зыходзячы са спецыфікі і асаблівасцяў галіны і рэгіёна, прапісваюцца дадатковыя гарантыі для работнікаў.
«Падпісанне новага Генеральнага пагаднення – гэта чарговая вяха ў працоўным жыцці краіны. Мне здаецца, мы знайшлі ўзаемадзеянне па даволі складаных пытаннях, якія датычаць паляпшэння жыцця працоўных. У далейшым мы маем намер працягнуць сацыяльны дыялог, вынікам якога павінна стаць зацвярджэнне новых падыходаў сацыяльна-працоўных і звязаных з імі эканамічных адносін», – сказаў старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП» Анатоль Харлап.
Фота Валерыя Картуля
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59