У межах агульнарэспубліканскай акцыі «Прафсаюз – дзецям» Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў аказала спонсарскую дапамогу Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху.

Сертыфікат дырэктару ўстановы адукацыі Наталлі Брылёвай уручыў намеснік старшыні арганізацыі Павел Жуйкоў. «Мы шэфствуем над Бабруйскай школай-інтэрнатам не першы год, – адзначыў ён. – У 2018-м ужо аказвалі дапамогу ў набыцці аднамесных парт для працы стоячы – канторак, што дазволіла цалкам укамплектаваць гэтымі прадметамі вучнёўскай мэблі пачатковую школу».

Падарункі школе-інтэрнату таксама ўручылі намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Генадзь Дзікавіцкі і старшыня прафкама ЗАТ «Бабруйскмэбля» Ігар Кавальчук.



Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59