Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожа ўручыў выхаванцам Глускай санаторнай школы-інтэрната сертыфікат на Br40 тыс. для замены вокнаў і салодкія падарункі падчас акцыі «Нашы дзеці», паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Віталь Дрожа адзначыў, што арганізацыі сістэмы Мінлясгаса рэгулярна аказваюць шэфскую дапамогу розным сацыяльным установам. Супрацоўніцтва з Глускай санаторнай школай-інтэрнатам стала ўжо традыцыйным.

У адукацыйнай установе сёння выхоўваецца больш за 100 дзяцей з саматычнай паталогіяй. У школе-інтэрнаце створаны спрыяльныя ўмовы для разумовага, маральнага, эмацыйнага і фізічнага развіцця дзяцей, падрыхтоўкі іх да самастойнага жыцця і працоўнай дзейнасці.
Кіраўнік галіны павіншаваў выхаванцаў і супрацоўнікаў установы з надыходзячымі зімовымі святамі і пажадаў ім моцнага здароўя і добрага настрою. «А каб у самой школе-інтэрнаце заўсёды панавалі цяпло і ўтульнасць, дырэктару ўстановы Анатолю Ласоцкаму быў уручаны сертыфікат наміналам Br40 тыс. на набыццё і ўстаноўку новых аконных сістэм», – адзначылі ў прэс-службе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую