На Чыгірынскім вадасховішчы каля в. Чачэвічы Быхаўскага раёна 24 снежня 46-гадовы магіляўчанін выйшаў на рыбалку і ледзь сам не апынуўся ў ролі здабычы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На адлегласці 150 м ад берага ён праваліўся пад лёд. Відавочцы выклікалі ратавальнікаў. Праз 5 хвілін работнікі МНС ужо прыбылі на месца НС. З дапамогай выратавальнай дошкі гора-рыбака выцягнулі і даставілі на бераг. На шчасце, ён не пацярпеў і пасля агляду адправіўся дадому: без улову, затое жывы і нават здаровы.
«Паважаныя рыбакі, памятайце: лёд блакітнага колеру – трывалы. Белага – вытрымлівае цяжар у два разы меншы. А з’явілася шэрае або жаўтлявае адценне – ненадзейны і вельмі небяспечны, – падкрэсліла Вольга Нехарошых. – Выхад на неакрэплы лёд таўшчынёй менш за 10 см уяўляе сур’ёзную пагрозу для жыцця: дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, каб наступствы сталі незваротнымі! Беражыце сябе!».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую