ЗАТ «Сервалюкс Агра» (уваходзіць у групу кампаній СЗАТ «Сервалюкс») увяло ў эксплуатацыю вытворчы комплекс па вырошчванні куранят-бройлераў магутнасцю 12 тыс. т мяса птушкі за год. Гэта ўжо трэцяя вытворчая пляцоўка кампаніі ў Магілёўскім раёне. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.



Новы комплекс у вёсцы Навасёлкі складаецца з 10 птушнікаў клеткавага ўтрымання агульнай умяшчальнасцю 90 тыс. галоў куранят кожны. З улікам усіх вытворчых памяшканняў праектная магутнасць прадпрыемства цяпер павялічыцца да 100 тыс. т мяса куранят-бройлераў за год у жывой вазе. Тут жа пабудаваны санпрапускнік з цэхам мыйкі тары і аўтамабіляў, адміністрацыйна-бытавое памяшканне з душавымі, пральні і пакоем прыёму ежы, блокава-модульная аўтаномная кацельня, а таксама іншыя аб’екты інжынернай інфраструктуры.

Будаўніцтва аб’екта было пачата ў лістападзе 2017 года. Больш за 70% будаўніча-мантажных работ было выканана будаўнічым падраздзяленнем ЗАТ «Сервалюкс Агра». На гэтыя мэты выдаткавана каля Вг28 млн. «Гэты праект рэалізаваны ў рамках інвестыцыйнага дагавора прадпрыемства з Рэспублікай Беларусь на 2018-2020 гады, які прадугледжвае ў найбліжэйшыя два гады яшчэ рэканструкцыю забойнага цэха і цэха кармавой мукі, прамысловай кацельні, станцыі абезжалезвання і ачышчальных збудаванняў, а таксама стварэнне 148 працоўных месцаў», – адзначыў Старшыня Савета дырэктараў СЗАТ «Сервалюкс» Яўген Баскін.

Паводле яго слоў, за студзень-лістапад ЗАТ «Сервалюкс Агра» зрабіла 81 тыс. т мяса птушкі ў жывой вазе. Гэта складае больш за трэць у агульным аб’ёме вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі Магілёўскага раёна. За межы Беларусі рэалізавана звыш 50% прадукцыі. «Мы за апошні час сур’ёзна дыверсіфікавалі свае рынкі збыту. Калі раней асноўным імпарцёрам мяса птушкі была Расія, то цяпер пастаўкі прадукцыі вядуцца больш чым у 10 краін свету: Кітай, Казахстан, Грузію, Арменію, Азербайджан і іншыя дзяржавы», – сказаў Яўген Баскін. Уладзімір Даманеўскі і Генадзь Лаўранкоў азнаёміліся з новай вытворчасцю. Кіраўнік рэгіёна павіншаваў працоўны калектыў з уводам у строй новага комплекса, пажадаў дамагацца высокіх вынікаў і дынамічнага развіцця.


ЗАТ «Сервалюкс Агра» створана ў кастрычніку 2006 года на базе РУП «Магілёўская бройлерная птушкафабрыка», якое вядзе сваю гісторыю з 1979 года. Праектная магутнасць прадпрыемства на момант будаўніцтва была разлічана на вытворчасць 6 тыс. т мяса птушкі за год. За некалькі апошніх гадоў тут створана высокаэфектыўная і экалагічна бяспечная вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, якая забяспечвае як унутраныя патрэбы Магілёўскай вобласці, так і экспартныя магчымасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка