Рус Бел Eng 中文

Новае дрэваапрацоўчае прадпрыемства стварылі ў Шклове

ТАА «Шклоўскае лесапільна-пелетнае прадпрыемства» створана ў Шклове Магілёўскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».

Заснавальнікамі выступілі два прадпрыемствы канцэрна (РУП «Завод газетнай паперы» і ААТ «Барысаўскі ДАК»), а таксама прыватная эстонская кампанія. Агульны аб’ём інвестыцый на стварэнне вытворчасці склаў 2,5 млн еўра.

Магутнасці прадпрыемства дазволяць штогод перапрацоўваць 60 тыс. куб. м буйнога пілавочніка ў прадукцыю лесапілавання. З атрыманых адходаў ад лесапілавання будуць вырабляцца паліўныя гранулы-пялеты аб’ёмам каля 50 тыс. т за год. Гатовая прадукцыя будзе экспартавацца і рэалізоўвацца на ўнутраным рынку. На прадпрыемстве будзе створана 80 рабочых месцаў.

Першую прадукцыю на прадпрыемстве плануюць атрымаць у верасні 2019 года.

ТАА «Шклоўскае лесапільна-пелетнае прадпрыемства» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Магілёў».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая