Магілёўская абласная бальніца атрымала два абсталяваныя па-сучаснаму рэанімабілі (дзіцячы і дарослы), якія дазваляюць ажыццяўляць транспарціроўку вельмі цяжкіх пацыентаў з рэгіёнаў вобласці ў бальніцы Магілёва, а таксама, калі патрабуецца, дастаўляць іх у рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры.
«Бывае так, што даводзіцца забіраць з суседніх рэспублік нашых грамадзян, якія аказаліся там у цяжкім стане, напрыклад, пасля ДТЗ», – растлумачыў галоўны ўрач Магілёўскай аблбальніцы Сяргей Галуза.
Агульны кошт аўтамабіляў – каля Br700 тыс. Набываліся яны за кошт сродкаў абласнога бюджэту.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01