Акцыя «Гадзіна пасажыра» пройдзе сёння з 14.00 да 15.00 на вакзалах станцый Магілёў-1, Бабруйск, Асіповічы і Крычаў, паведамілі ў Магілёўскім АУС на транспарце.
Мэта мерапрыемства – інфармаванне насельніцтва аб мерах, якія прымаюцца па прафілактыцы правапарушэнняў, правілах паводзін і мерах бяспекі на транспарце, давядзенне асноўных патрабаванняў да правозу багажу і парадку праверкі рэчаў грамадзян на аб’ектах транспарту.
«Нягледзячы на прафілактычную працу, якая праводзіцца органамі ўнутраных спраў, павелічэнне інфармацыйнага патоку, накіраванага на папярэджанне грамадзян аб падпарадкаванні неабходным правілам захаванасці асабістай маёмасці, асобныя грамадзяне ўсё яшчэ грэбуюць элементарнымі правіламі засцярогі», – адзначылі суразмоўцы.
Спрыяльны зыход паездкі шмат у чым залежыць ад самога пасажыра. Часта ў стане алкагольнага ап’янення пасажыры адстаюць ад цягніка, губляюць свае дакументы, грошы, рэчы. Едучы ў цягніку, пасажыр абавязаны сам сачыць за захаванасцю сваіх рэчаў. Неабходна памятаць, што суседам у вагоне можа апынуцца не толькі добрапрыстойны грамадзянін, але і злодзей-гастралёр. Пры выхадзе з цягніка на працяглых стаянках не рэкамендуецца пакідаць у вагоне дакументы і каштоўнасці.
«Калі ў дачыненні да вас здзейснена супрацьпраўнае дзеянне ці вы сталі сведкам злачынства, знаходжання асоб у п’яным выглядзе або распіваючых спіртныя напоі, а таксама выявілі падазроныя безгаспадарныя прадметы ў цягніку, неабходна паведаміць пра гэта цягніковай брыгадзе, якая пасля праінфармуе міліцыю», – сказалі суразмоўцы
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59