Пашкаўскі КПК дзіцячы сад – базавая школа Магілёўскага раёна стаў пераможцам акцыі-конкурсу «Макулатуру – у перапрацоўку. Нашы турботы, а не янота». У намінацыі «Найлепшая сельская школа з агульнай колькасцю навучэнцаў больш за 80 чалавек» установа адукацыі заняла першае месца. Тут сабралі 37,4 кг макулатуры на аднаго навучэнца. Узнагародай калектыву школы стане ноўтбук і дыплом адпаведнай ступені.
Дыпломы за ўдзел у акцыі-конкурсе таксама будуць накіраваны на адрас СШ №40 Магілёва, Кадзінскай сярэдняй школы, КПК Малашкавіцкі дзіцячы сад – базавая школа Клімавіцкага раёна, Мурынборскі КПК яслі – сад – сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна.
Акцыя-конкурс праводзілася ў чатыры этапы з верасня 2018 года. У спаборніцтве прыняло ўдзел 218 гарадскіх і 229 сельскіх школ краіны. Журы вызначыла 12 пераможцаў (1, 2, 3 месцы) у чатырох намінацыях.
Арганізатарамі спаборніцтва «Макулатуру – у перапрацоўку. Нашы турботы, а не янота» выступілі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўная ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» у межах руху «Мэта 99» і кампаніі «Нашы турботы, а не янота».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31