У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня прайшлі 192 навагоднія святочныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел больш за 41 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.
Ахову грамадскага парадку і грамадскую бяспеку супрацоўнікі органаў унутраных спраў ажыццяўлялі па ўзмоцненым варыянце нясення службы. У месцах правядзення мерапрыемстваў прадпрымаліся дадатковыя меры бяспекі: быў арганізаваны кантрольна-прапускны рэжым з надгляднымі мерапрыемствамі, змянялася схема руху аўтатранспарту. Адміністрацыйных правапарушэнняў, злачынстваў і іншых здарэнняў дапушчана не было.
Суразмоўца дадаў, што 1 студзеня на тэрыторыі вобласці прайшло больш за 30 масавых мерапрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59