Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў Хоцімскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.
Кантралёры выявілі прастойванне медабсталявання коштам больш за Br300 тыс., незаконнае атрыманне бюджэтных сродкаў у суме Br16 тыс., несвоечасовае пералічэнне ў бюджэт часткі даходаў у памеры Br2 тыс. ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці. Таксама ўстаноўлены парушэнні парадку ўліку асноўных сродкаў, заканадаўства аб дзяржаўных закупках і метралогіі.
Па выніках кантролю ў бюджэт вернута Br10,3 тыс., вяртанне яшчэ Br5,7 тыс. знаходзіцца на кантролі камітэта. Установа аховы здароўя і сяміяго работнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 17 парушальнікаў пакараны дысцыплінарна. Вынікі кантролю разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01