Малако магілёўскай «Бабушкиной крынки» ў лютым будзе адгружана для паставак на рынак кітайскай правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Дамоўленасці аб дадзеных пастаўках малака былі дасягнуты падчас узаемных візітаў губернатараў правінцыі Цзянсу і Магілёўскай вобласці ў верасні і лістападзе 2018 года. Пытанні рэалізацыі гэтых дамоўленасцяў былі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы 29 студзеня ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі прадстаўнікоў ААТ «Бабушкина крынка» і цзянсускіх кампаній Jiangsu Cereals, Oils & Foodstuffs і Suguo Supermarket.
Паводле вынікаў перагавораў, у якіх таксама прынялі ўдзел Генеральны консул Валерый Мацэль і консул Максім Іоська, бакі дамовіліся аб накіраванні ў лютым у горад Нанкін (адміністрацыйны цэнтр правінцыі) першага кантэйнера пітнога стэрылізаванага малака «Бабушкиной крынки». Прадукцыю плануецца рэалізаваць праз гандлёвыя сеткі кампаніі Suguo Supermarket.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24