Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы Сяргей Новікаў перамаглі на «Гонцы легенд» у змешанай эстафеце, якая прайшла «Раўбічах». Цяпер знакаміты біятланіст ўзначальвае ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

Лёс узнагарод вырашыўся на заключнай стральбе. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава змагла з першых хвілін дыстанцыі выйсці ў лідары, але на заключным агнявым рубяжы Уле-Эйнар Б’ёрндален дапусціў тры промахі і прапусціў наперад Сяргея Новікава, які прынёс перамогу беларускаму дуэту. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняліся Ганна Багалій (Расія) і Фрудэ Андресен (Нарвегія).

Пасля завяршэння гонкі Дар’я Домрачава падзякавала ўсім заўзятарам за ўдзельнікаў, якія стварылі «такое класнае свята». Не хаваў эмоцый і Сяргей Новікаў, які першым перасёк фінішную рысу. «Не чакаў, што атрымаецца перамагчы ў змешанай эстафеце. Зараз пасля фінішу вельмі цяжка. Вытрымаць канкурэнцыю з нарвежцамі Б’ёрндаленам, Андрэсенам было няпроста. Задаволены, што мы перамаглі, і асабліва за Надзю Скардзіна, якая рыхтавалася да гэтай «Гонкі легенд», – адзначыў Сяргей Новікаў.

Завяршылася спартыўнае свята ў «Раўбічах» узнагароджаннем пераможцаў і прызёраў «Гонкі легенд», рэспубліканскіх спаборніцтваў «Снежны снайпер» і провадамі Дар’і Домрачавай і Надзеі Скардзіна з вялікага спорту.

По мтериалам БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі