«Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва – з гэтай тэмы пачаў сваю размову з работнікамі прадпрыемства ЖКГ «Бабруйскжылкамгас» міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, наведаўшы арганізацыю ў межах адзінага дня інфармавання.

Затым дакладчык спыніўся на праблемах, з якімі сутыкаюцца камунальнікі горада ў цяперашні час. Міністр гаварыў аб адказнасці кіраўнікоў за прымаемыя рашэнні, планаванні расходаў і даходаў, падкрэсліваючы, што кожнае абсталяванне, кожны аб’ект павінны прыносіць прыбытак.

Скончылася сустрэча традыцыйна: пытаннямі з залы і адказамі на іх членаў інфармацыйна-прапагандысцкай групы.


Па матэрыяле bobrlife.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59