«Вялікая размова з Прэзідэнтам» не пакінула нікога абыякавым. Такое меркаванне выказала, каментуючы сустрэчу кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Святлана Шутава.
«Такі вялікі фармат сустрэчы як па працягласці, найшырэйшым спектры пытання, так і па напале эмоцый, не кожны сусветны палітык ці лідар дзяржавы зможа вытрымаць і правесці практычна на адным дыханні, – адзначыла Святлана Шутава. – Прэзідэнт закрануў усе самыя актуальныя і стратэгічныя пытанняі, якія тычацца сусветнай палітыкі і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі».
На думку Святланы Шутавай, сустрэча прайшла адкрыта і шчыра. Усе, хто прыняў у ёй удзел, атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні па розных сферах жыццядзейнасці: ад эканомікі і IT-сферы да развіцця бізнесу і будучыні Саюзнай дзяржавы. «Нам яшчэ трэба будзе пасля гэтай размовы многае прааналізаваць, пераасэнсаваць і выкарыстоўваць пасылы кіраўніка дзяржавы ў тым ліку і ў сваёй прафесійнай дзейнасці», – лічыць дэпутат.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06