Працоўная акцыя па пасадцы дрэў на ўчастку СЭЗ «Магілёў» №4 адбудзецца 30 сакавіка з 10.00 да 14.00. Азеляненне ўказанай тэрыторыі ў перспектыве акажа станоўчае ўздзеянне на экасістэму паўднёвага раёна абласнога цэнтра.
Падчас акцыі, якая стане часткай агульнарэспубліканскага праекта «За справу!», уздоўж Гомельскай шашы і прылеглых да прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны (ЗТАА «Кронаспан ОСБ» і ЗТАА «Омск Карбон Магілёў») тэрыторыях высадзяць лісцяныя пароды дрэў вышынёй больш за 2 м.
Арганізатарамі акцыі выступаюць адміністрацыя СЭЗ «Магілёў»і Магілёўская гарадская арганізацыя ГА «БРСМ» сумесна з калектывамі вышэйзгаданых прадпрыемстваў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59