На сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзілі выкананне абласнога бюджэту ў 2018 годзе. Як паведаміў начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Юрый Ільюшчыц, даходная частка бюджэту была першапачаткова вызначана ў памеры Br 1 млрд. 107 млн., а расходная – у аб’ёме Br 1 млрд. 68 млн.
Аднак у працэсе выканання бюджэту вобласці першая з іх узрасла на Br 94 млн., у тым ліку за кошт павелічэння на Br 18 млн. уласных даходаў.
Асноўнымі крыніцамі яго напаўнення сталі адлічэнні ад падаходнага падатку і падатку на дабаўленую вартасць. У даходную частку бюджэту былі залічаны і сродкі ад правядзення ў рэгіёне рэспубліканскага суботніка, а таксама розныя трансферты. Як вынік павялічыліся паступленні на вырашэнне пэўных пытанняў у сацыяльнай сферы і эканамічных задач.
Падчас выканання абласнога бюджэту на Br 135 млн. вырас аб’ём і яго расходнай часткі.
Пры гэтым павялічыліся выдаткі як на сацыяльную, так і на эканамічную сферы народна-гаспадарчага комплексу рэгіёна. 27% выдаткаў абласнога бюджэту было накіравана ў мінулым годзе ў сацыяльную сферу Магілёўшчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24