У Магілёўскай вобласці вызначыліся з планамі на гэты год па паляпшэнні якасці пітнога водазабеспячэння. У рэгіёне пабудуюць дзясяткі новых станцый абезжалезвання ў сельскай мясцовасці і райцэнтрах. На гэтыя мэты прадугледжана Br 9,5 млн. Зараз рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю, паведаміў начальнік аддзела інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Віктар Кішкель.
Напрыклад, у Клімавіцкім раёне пабудуюць сем станцый. У Крычаўскім з’явіцца тры: чыстай вадой забяспечаць насельніцтва аграгарадкоў Бель і Маляцічы, а яшчэ частку раённага цэнтра – пасёлак Цэментнікаў.
Па матэрыяле «Радыё Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59