Магілёўскі «ЦАР-Барысфен» стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі па баскетболе. Пра гэта паведамляе сайт Беларускай федэрацыі баскетбола.

У фінальнай серыі наша каманда тройчы сустракалася з «Цмокі-Мінск». Пасля двух паражэнняў на дамашняй пляцоўцы (76:64 і 89:69), магілёўцы ў першым матчы ў Мінску зноў саступілі «Драконам» (80:71), устанавіўшы канчатковы лік у серыі 3:0. «Цмокі» адсвяткавалі 11-е чэмпіёнства запар.
Найлепшым цэнтравым фіналу стаў наш Вадзім Пракапенка, а аднаклубнік Браян Стар атрымаў узнагароду як найлепшы абаронца.


«У першую чаргу хачу павіншаваць сваю каманду з «серабром» у прыватнасці і выдатным сезонам увогуле, – сказаў галоўны трэнер «Барысфена» Андрэй Крыванос. – Я ганаруся сваімі падапечнымі і тым, як яны праявілі сябе ў гэтай фінальнай серыі. Вядома, нам не хапіла нашых лідараў, якія атрымалі траўмы. Аднак галоўнае – гэта тое, што баскетбол у Магілёве развіваецца і ўсе мы на правільным шляху. Асобнае дзякуй заўзятарам, яны, без сумнення, найлепшыя і з’яўляюцца нашым шостым гульцом».
Фота - «ЦАР-Барысфен»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі