Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання Магілёўскай вобласці занялі прызавыя месцы ў Рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, дзяцей-інвалідаў на самую лепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, стварэнні здаровых і бяспечных умоў іх пражывання, ахове працы па выніках 2018 года. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Так, трэція месцы ў сваіх намінацыях заваявалі Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат і Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Узнагароджанне адбылося на базе Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў у Мінскай вобласці, дзе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праводзіла нараду з кіраўнікамі стацыянарных устаноў сацабслугоўвання. Заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59