Эстафета «Полымя свету» завяршае сваё падарожжа па Магілёўскай вобласці ў Бабруйску.

Факел з агнём II Еўрапейскіх гульняў гасцяваў у гэтым буйным прамысловым цэнтры Беларусі два дні, з 3 па 4 чэрвеня. Факеланосцамі выступілі вядомыя бабруйчане, сярод якіх спявак і кампазітар Руслан Аляхно, алімпійскія чэмпіёны па веславанні на каноэ Аляксандр і Андрэй Багдановічы, рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса гіравікі Вячаслаў Харанека і Яўген Лось.

Эстафета прайшла па цэнтральных вуліцах Бабруйска ад галоўнай гарадской плошчы імя Леніна. Фіналам першага дня стаў святочны канцэрт ля сямітысячнай «Бабруйск-Арэны». Сёння агонь II Еўрапейскіх гульняў пабываў на прадпрыемствах «Чырвоны харчавік», «Белшына» і СВК «Гігант» у Вялікіх Бортніках.

Пасля Магілёўскай вобласці, дзе эстафета праходзіла з 30 мая, эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў прыме Гомельскі рэгіён.
Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» – падчас цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь спартыўнага форуму.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграе 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
Тэкст - БЕЛТА
Фота - bobrlife.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі