На II Еўрапейскія гульні прададзена каля 130 тыс. білетаў. З агульнай колькасці балельшчыкаў, якія маюць намер наведаць спаборніцтвы, госці з-за мяжы складаюць 10-15 працэнтаў, паведаміла вядучы спецыяліст па маркетынгу фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» Наталля Новік.
Найбольш актыўныя пакупнікі - расіяне, але, як адзначылі ў дырэкцыі, чакаюцца госці з Блізкага Усходу, Азіі, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.
Купіць білеты на II Еўрапейскія гульні можна на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і раённых цэнтрах.
Дырэкцыя таксама падрыхтавала спецыяльны відэаролік, у якім падрабязна расказваецца, як стаць уладальнікам білетаў на розныя спаборніцтвы - пакупнік патраціць мінімум часу.
Акрамя таго, білеты можна набыць па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, што змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by.
Для куплі білетаў можна скарыстацца і паслугамі афіцыйных тураператараў II Еўрапейскіх гульняў: www.lcc-vsglobal.com і www.otpusk.by. Супрацоўнікі гэтых арганізацый дапамогуць з браніраваннем турыстычных пуцёвак і білетаў на спартыўныя мерапрыемствы гульняў, а таксама транспарту, пражывання і забаўляльных паслуг у Мінску і рэгіёнах.
На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць працаваць касы.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Цырымонія адкрыцця спартыўнага форуму адбудзецца 21 чэрвеня на мінскім стадыёне «Дынама» з удзелам сусветна вядомай опернай спявачкі Ганны Нятрэбка і Дзімаша Кудайбергена, які заваяваў сваімі вакальнымі данымі паклоннікаў ад Кітая да Вялікабрытаніі.
Першыя ўзнагароды Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць разыграны 22 чэрвеня ў спартыўнай акрабатыцы, велашасэ, мастацкай гімнастыцы, дзюдо, стамба, стральбе з лука і кулявой стральбе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі