Указ нумар 223 ад 7 чэрвеня 2019 года «Аб закупках тавараў (работ, паслуг) пры будаўніцтве» ўступае ў сілу 1 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Дакумент вызначае парадак рэгулявання закупак у будаўнічай галіне з прыцягненнем бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў, а таксама механізм правядзення падрадных і біржавых таргоў або перагавораў пры іх правядзенні.
Прадугледжана, што працэдуру закупак абавязкова трэба будзе праводзіць, калі кошт будаўніцтва роўны або перавышае 6 тыс. базавых велічынь. У той жа час дакумент пашырае пералік выключэнняў з гэтага правіла. Так, сярод іх - змяненне праектнай дакументацыі па заданні заказчыка, работы па бягучым рамонце, а таксама дагаворы на выкананне асобных відаў работ, якія заключылі з субпадрадчыкамі генпадрадчык або генпраекціроўшчык.
Дакумент абнавіў некаторыя тэрміны і азначэнні, змяніў парадак устанаўлення прэферэнцыйнай папраўкі. Мінбудархітэктуры атрымала права ствараць міжведамасную камісію па закупках у будаўніцтве.
Указ прыняты ў мэтах далейшага развіцця канкурэнцыі ў будаўніцтве, забеспячэння зніжэння кошту і павышэння якасці будаўнічых работ, своечасовасці ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю, эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на будаўніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24