У Беларусі з’явіліся новыя тарыфныя групы юрыдычных асоб і ІП для разлікаў за электраэнергію. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства энергетыкі ад 24 чэрвеня 2019 года № 52/22, якое афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, асобны ўзровень тарыфаў можа быць устаноўлены на электрычную энергію, спажываемую бюджэтнымі арганізацыямі на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
У новую групу таксама аднесены арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жылфонду ці прапануюць ЖКП, арганізацыі забудоўшчыкаў, таварыствы ўласнікаў у частцы выкарыстання электраэнергіі ў электранагравальных устаноўках для аказання паслуг ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў шматкватэрных жылых дамах.
Асобная тарыфная група створана таксама для СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» (Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». – Заўвага БелТА).
Тарыфная група – група спажыўцоў, для якой можа дыферэнцавана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку вызначацца ўзровень тарыфу на электрычную і (або) цеплавую энергію.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24