Майстры Магілёўскай вобласці адзначаны дыпломамі конкурсаў, якія адбыліся ў межах XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Дзве ўзнагароды заваявалі нашы таленты на адкрытым абласным свяце-конкурсе майстроў выцінанкі «Ажурныя мары-2019», прысвечаным Году малой радзімы. Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці з Бабруйска Любоў Гарбар стала пераможцай у намінацыі «Выцінанка радыяльнай сіметрыі». Яе калега з Крычава Наталля Бярнадская ўдастоена дыплома II ступені за «Выцінанку восевай сіметрыі».


Удзел у адкрытым абласным свяце-конкурсе майстроў саломапляцення «Папараць-кветка-2019» таксама аказаўся паспяховым. Народны майстар па саломапляценні Ірына Кухціна з Быхава і яе дачка Аляксандра, навучэнка дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў і мастацтва былі адзначаны дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі «Сувенір». Прадстаўнікі Горак – народныя майстры Беларусі Алена Зушчык і Ірына Хізанейшвілі, а таксама настаўнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Таццяна Северцава – заваявалі дыпломы лаўрэатаў III ступені ў намінацыях «Галаўныя ўборы», «Спіральнае пляценне» і «Букет» адпаведна.



У міжнародным конкурсе майстроў мастацкіх рамёстваў па традыцыйнай свістульцы «Салавейка» Прыдняпроўскі край прадставілі народны майстар Беларусі, кіраўнік дзіцячай народнай студыі ДПІ «Свісцёлка» і народнай студыі «Добрасць» горада Крычава Вячаслаў Якавенка і яго жонка Любоў Яшчанка, член Беларускага саюза майстроў, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Чароўная гліна» СШ № 44 Магілёва. Конкурс доўжыўся некалькі дзён. Журы ацэньвала хатнія калекцыі і працу майстроў падчас творчага спаборніцтва. Майстры былі ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07