У Брэсце завяршыўся Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы. Спартсмены змагаліся не толькі за ўзнагароды, але і за пуцёўкі на камандны чэмпіянат Еўропы, які ў жніўні прыме Нарвежскі Санес.
Лёгкаатлеты Магілёўшчыны заваявалі на спаборніцтвах 9 залатых, 4 сярэбраныя, 6 бронзавых медалёў і занялі першае месца ў агульнакамандным заліку. Пераможцамі турніру сталі: эстафетная каманда (Ілья Кароцін, Уладзіслаў Аляксандраў, Сяргей Войцыцкі, Віктар Сінкавец) у бегу 4х100 м, Сяргей Сяркоў (бег на 400 м з бар’ерамі), Віктар Сінкавец (бег на 110 м з бар’ерамі), Таццяна Шабанава (бег на 3000 м з перашкодамі), Сяргей Карпаў (бег на 800 м), Сяргей Платонаў (бег на 3000 м), Уладзіслаў Булахаў (скачок у даўжыню), Святлана Сярова (кіданне дыска), Дзмітрый Набокаў (скачок у вышыню).
Другое агульнакаманднае месца занялі спартсмены Гродзенскай вобласці, на трэцім месцы – зборная Брэстчыны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі