Магілёўскі драмтэатр 19-22 верасня правядзе тыдзень ушанавання артыстаў Галіны Угначовай і Васіля Галеца, якія ў жніўні адзначылі 70-годдзе. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
На працягу чатырох дзён можна будзе назіраць за таленавітай ігрой юбіляраў: кожны вечар на асноўнай і малой сцэнах тэатра будуць ісці спектаклі з іх удзелам. Праграма ўключае экзістэнцыяльную камедыю «Ю», Сучасны вадэвіль «Спадары, таварышы, сволачы і дамы», драму «Любоўныя пісьмы» і народную камедыю «Без Ягора будзе гора».
Драма «Любоўныя пісьмы»– адна з апошніх прэм’ер тэатра. Спектакль быў пастаўлены рэжысёрам Камілёй Хусаінавай у ліпені гэтага года на малой сцэне. У пастаноўцы, створанай па п’есе вядомага амерыканскага драматурга Альберта Гурнея, усяго дзве дзейныя асобы –двое закаханых. Іх ролі выконвае акцёрскі дуэт – Галіна Угначова і Васіль Галец.
Па завяршэнні спектакля «Ю» 19 верасня адбудзецца ўшанаванне Галіны Угначовай. 22 верасня пасля «Без Ягора будзе гора» пройдзе ўшанаванне заслужанага артыста Беларусі Васіля Галеца. Павіншаваць любімых акцёраў можна ў любы з вечароў святочнага тыдня – пасля завяршэння пастановак з іх удзелам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07