Фінальнае мерапрыемства абласной дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам” адбудзецца 3 верасня ў 14.00 у Дрыбінскім раёне. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
У гэты дзень у раённы цэнтр адправіцца «Машына дабра». На працягу месяца валанцёры руху «Добрае Сэрца» ва ўнівермагу «Цэнтральны» Магілёва збіралі канцылярскія і спартыўныя тавары для ДУА «Раснянская дапаможная школа-інтэрнат» і ДУСА «Дрыбінскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Дзеці перададуць падарункі выхаванцам названых устаноў адукацыі, а таксама правядуць для іх займальны квэст.
Акцыя «У школу з добрым сэрцам» стартавала па ўсёй краіне 1 жніўня і працягнецца па 10 верасня. Яе задача – аказаць адрасную сацыяльную падтрымку сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і маюць цяжкасці, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам пры падрыхтоўцы дзяцей-школьнікаў да новага навучальнага года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31