Турыстычны пошукавік Aviasales.by назваў беларускія гарады з самымі таннымі гатэлямі.
Эксперты сэрвісу прааналізавалі кошт пражывання ў гатэлях буйных гарадоў Беларусі і склалі рэйтынг з самых выгадных напрамкаў для турыстаў. У даследаванні ўлічвалася размяшчэнне ў двухмесным нумары трохзоркавай гасцініцы. Першае месца ў бюджэтным рэйтынгу падзялілі Віцебск і Магілёў. Кошты ў гатэлях гэтых абласных цэнтраў пачынаюцца ад Br 43 з чалавека за ноч. На другім месцы Брэст, дзе суткі ў гатэлі каштуюць ад Br 49.
Таксама нядорага можна спыніцца ў Гомелі і Бабруйску – у сярэднім гэта будзе каштаваць ад Br 55. Пры гэтым самыя даступныя гасцініцы ў гэтых гарадах знаходзяцца ў пешай даступнасці ад цэнтра горада.
Ад Br 63 прыйдзецца заплаціць падарожнікам, якія вырашылі спыніцца ў Мінску. Як адзначаецца, танныя гатэлі ў сталіцы размешчаны ў межах галоўных славутасцей.
Трохі даражэй выйдзе паездка ў Баранавічы – за ноч у гасцініцы недалёка ад гістарычнага цэнтра горада і чыгуначнага вакзала тут прыйдзецца заплаціць ад Br 72. У Гродне размяшчэнне ў трохзоркавым гатэлі абыдзецца ў сярэднім ад Br 85.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24