Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Азербайджанскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце МДУХ.

Зацвярджэнне дакумента адбылося падчас візіту рэктара Азербайджанскай ВНУ Ібрагіма Джафарава і дырэктара Цэнтра падрыхтоўкі магістраў Агіла Мустафаева ў Магілёўскі ўніверсітэт.
Госці сустрэліся з кіраўніцтвам МДУХ і абмеркавалі пытанні, звязаныя з удзелам у сумесных адукацыйных праграмах, рэалізацыяй акадэмічнай мабільнасці, іншыя напрамкі супрацоўніцтва. Прайшоў дыялог з супрацоўнікамі і студэнтамі нашай ВНУ, падчас якога адбылася прэзентацыя Азербайджанскага аграрнага ўніверсітэта. Ібрагім Джафараў і Агіл Мустафаеў наведалі выставу навуковых распрацовак універсітэта, цэнтр дыстанцыйнага навучання, відэастудыю, навукова-вытворчую і навукова-галіновую лабараторыі збожжавых прадуктаў, лабараторыі кафедраў, прынялі ўдзел у круглым стале «Удзел у працы па міжнародных праектах HORIZON і ERASMUS+».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59