У новы будынак пераедзе Круглянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, паведаміла намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
«Раней наша спартыўная школа знаходзілася ў памяшканнях 1986 года пабудовы, якія былі на ўскраіне горада. Зараз дзеці будуць займацца ў абноўленых залах, размешчаных у самым цэнтры горада. Урачыстае адкрыццё запланавана на 30 лістапада», – расказала яна.
Будынак, у якім цяпер будзе размяшчацца спартыўная школа, раней належаў Круглянскаму ПМК № 266 і знаходзіўся ва ўласнасці вобласці. «Магілёўскі аблвыканкам перадаў яго нам, а мы ў сваю чаргу далі яго для нашых спартсменаў. Да гэтага тут размяшчаўся цэнтр спартыўнага вольнага часу, таму вялікіх мадэрнізацый не спатрэбілася. Акрамя ўжо наяўных залаў, з’явіцца яшчэ два памяшканні для грэка-рымскай барацьбы. І да адкрыцця плануем скончыць з абсталяваннем трэнажорнай залы, – падзялілася намесніца старшыні райвыканкама. – У нашым горадзе спорт у дзяцей вельмі папулярны, а новы будынак размешчаны якраз каля дзвюх школ. Гэта толькі дадасць камфорту і, мы спадзяёмся, прывабіць яшчэ больш моладзі да заняткаў».
У Круглянскай спартыўнай школе займаюцца 283 вучні па чатырох напрамках: лёгкая атлетыка, футбол, грэка-рымская барацьба і лыжныя гонкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі