Статус дэпутата не робіць чалавека асаблівым, але надзяляе высокай адказнасцю. Такім меркаваннем падзялілася дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Тарасенка, абраная па Магілёўскай сельскай акрузе № 88.
«Мы ўсе сутыкаемся з пэўнымі праблемамі. І абраны дэпутат – не выключэнне. Нас усіх хвалюе адно і тое ж: даступнасць і якасць адукацыі, наяўнасць месцаў у дзіцячых садках, стан дарог і чысціня вады. Я пераканалася ў гэтым падчас сустрэч з выбаршчыкамі. Статус дэпутата не робіць чалавека нейкім асаблівым, а вось адказнасцю надзяляе. Калі людзі цябе выбралі – значыць яны паверылі ў тое, што ты можаш нешта змяніць», – падзялілася Наталля Тарасенка.
На яе думку, быць дэпутатам такога высокага ўзроўню – ганаровая місія. «Гэта будзе новая і складаная праца. Стаць дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – гэта значыць не забываць пра выбаршчыкаў, знаходзіць час для працы з імі на месцах», – падкрэсліла Наталля Тарасенка.
Адным з важных напрамкаў сваёй дзейнасці ў якасці парламентарыя яна назвала працу ў галіне адукацыі. «Я шмат гадоў працую ў гэтай сферы. І аб кожнай дробязі ведаю не па чутках. Ёсць праблемныя пытанні, для якіх неабходна знайсці рашэнне. Напрыклад, можна пашырыць вопыт стварэння невялікіх дзіцячых садоў на першых паверхах шматкватэрных дамоў. Неабходна надаць увагу і стварэнню прыватных дзіцячых садоў», – патлумачыла дэпутат.
Таксама важным яна лічыць клопат аб пажылых людзях, падкрэслівае неабходнасць стварэння спецыялізаваных дамоў сумеснага пражывання для іх.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06