ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» і сербская кампанія Agropanonka MTZ Finke d.o.o заключылі кантракт на пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі на суму больш за 500 тыс. еўра, паведамілі ў «Бабруйскаграмашы».
Дакумент падпісаны на сербска-беларускім бізнес-форуме ў Бялградзе. У адпаведнасці з умовамі кантракту тэхніка будзе пастаўляцца на працягу 2020 года.
«Рынак Сербіі з’яўляецца адным з найбольш перспектыўных для холдынгу «Бабруйскаграмаш» у Еўропе. Супрацоўніцтва з кампаніяй Agropanonka MTZ Finke d.o.o пачата толькі ў сярэдзіне 2019 года і развіваецца апераджальнымі тэмпамі, – адзначылі на прадпрыемстве. – Рэалізацыя дасягнутых у Бялградзе дамоўленасцей прывядзе да павелічэння продажу сельскагаспадарчай тэхнікі «Бабруйскаграмаш» у Сербіі».
З беларускага боку кантракт падпісала генеральны дырэктар ААТ «УКХ “Бабруйскаграмаш”» Надзея Лазарэвіч, з сербскага – генеральны дырэктар кампаніі Agropanonka MTZ Finke d.o.o Драгалюб Швоня.

Холдынг «Бабруйскаграмаш» – вядучы беларускі вытворца навясной і прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі. У склад холдынгу ўваходзяць 6 машынабудаўнічых прадпрыемстваў. Тэхніка «Бабруйскаграмаша» працуе больш чым у 50 краінах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка