У Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі».
Усяго на афіцыйны сайт спаборніцтва паступіла звыш 22 тыс. работ. На першым этапе конкурсу пераможцаў паўфіналу ў намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» выбіралі нацыянальныя конкурсныя камісіі дзяржаў-удзельніц.

У фінале па выніках галасавання міжнароднага журы пераможцай у намінацыі «Найлепшы відэаролік» стала беларуская паўфіналістка Крысціна Дубатоўка, аўтар і вядучая крымінальнай тэлевізійнай праграмы «СІРЭНА», вядучая інфармацыйных праграм радыё «ЗЕФІР ФМ» рэдакцыі газеты «Бабруйскае жыццё».
Фота - Генеральная пракуратура Беларусі
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59