У Магілёве каля ГЦ «Атрыум» і ў парку Падніколле арганізуюць гандлёвае абслугоўванне навагодніх і калядных мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
15 снежня - 7 студзеня на пляцоўцы перад новым гандлёвым цэнтрам з 10.00 да 19.00 можна будзе набыць нехарчовыя тавары навагодняй тэматыкі, у тым ліку сувеніры, цацкі, штучныя ёлкі, а таксама кулінарныя і кандытарскія вырабы, чай, каву, алкагольныя напоі на разліў.
21 снежня – 15 студзеня кірмаш разгорнецца і ў парку Падніколле. Гандлёвае абслугоўванне будзе арганізавана з 11.00 да 19.00. Сваю прадукцыю прадставяць «Магілёўхімвалакно», «Магілёўскі мясакамбінат», «Бабушкина крынка», ТАА «Нагорны пасад», індывідуальныя прадпрымальнікі. Адпачываючыя змогуць купіць тут прадукцыю грамадскага харчавання і напоі.
Святочную атмасферу на абедзвюх пляцоўках будзе ствараць музычнае суправаджэнне, а дзеці змогуць пазабаўляцца на атракцыёнах.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59