Больш за 30 інавацыйных праектаў прадставіць моладзь Магілёўшчыны на абласной выставе-прэзентацыі Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Рэгіянальны этап спаборніцтва стартуе 20 снежня ў 11.00 на базе бізнес-інкубатара ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» (б-р Юбілейны, 21).
У 11.20 пройдзе прэзентацыя выставачнай экспазіцыі праектаў-удзельнікаў. Школьнікі і студэнты – пераможцы раённых і гарадскіх тураў – прадставяць на суд экспертаў свае ідэі і распрацоўкі ў самых розных сферах жыццядзейнасці, якія плануюць рэалізаваць у найбліжэйшай перспектыве. Напрыклад, тут будзе прэзентаваны клей «Le colle» (з выкарыстаннем другаснай сыравіны – пенапласту), васковыя сурвэткі для захоўвання прадуктаў (як замена харчовай плёнкі і пластыкавых кантэйнераў), навучальны трэнажор «Юны выратавальнік», які фарміруе ў гульнявой форме навыкі правільных паводзін пры ўзнікненні пажару, тэхналогія апрацоўкі разцамі з мікраўзнаўляемай рэжучай абзой (дазваляе пазбавіцца ад працэсу шліфавання) і інш.
У 12.20 адбудзецца абарона праектаў у фармаце elevator-speech. Удзельнікі конкурсу прэзентуюць уласныя ідэі перад экспертным саветам, а пасля атрымаюць магчымасць пачуць кампетэнтнае меркаванне і карысныя парады аб далейшым развіцці.
Па выніках конкурсу будуць адабраныя найлепшыя інавацыйныя ідэі, якія прадставяць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў 15.30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31