Лясгасы Магілёўскай вобласці 21–31 снежня правядуць акцыю «Захавай сімвал свята». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Ужо другі год запар работнікі лясгасаў будуць прапаноўваць жыхарам вобласці набыць навагоднія дрэвы, захаваць іх да вясны і высадзіць у найбліжэйшым лясніцтве падчас добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу», якая штогод праходзіць у красавіку месяцы. Пры гэтым кожнаму пакупніку будзе ўручана памятка па доглядзе навагодняга дрэва, дзе прапісаны правільны догляд навагодняга дрэва ў кадцы, яго адаптацыя, выбар месца, дзе варта трымаць дрэва, як упрыгожыць і даглядаць навагоднюю прыгажуню, а таксама як паступіць з іглічным дрэвам пасля святаў.
Суразмоўцы падкрэслілі, што з кожным годам попыт на навагоднія дрэвы ў кадках расце. У асартыменце – елка еўрапейская і елка калючая, елка сербская, хвоя звычайная, туя заходняя і інш. Іх можна будзе набыць у пунктах продажу навагодніх елак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59