Рус Бел Eng 中文

Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння

Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння. Святочнае мерапрыемства пачнецца ў Пажарным завулку, д. 6 у 12.30.

Гасцей чакаюць гульні, віктарыны, розыгрышы прызоў, роставыя лялькі, Дзед Мароз і Снягурка. Усе жадаючыя змогуць пакаштаваць стравы палявой кухні, а таксама прадукцыю Магілёўскай фабрыкі марожанага і булачна-кандытарскай кампаніі «Домочай». Таксама тут адбудзецца святочны канцэрт, захапляльны флэшмоб.

Цэнтр бяспекі сёлета наведалі больш за 17 тыс. дзяцей і дарослых. На гэтую сучасную інтэрактыўную пляцоўку для навучання прыязджаюць не толькі магілёўцы, але і госці з усёй вобласці.

У цэнтры бяспекі некалькі тэматычных блокаў. Кожны аформлены пад канкрэтны сцэнар з рэальнага жыцця: ад ядзернай бяспекі – да правілаў паводзін у час навальніцы. Тут створана безбар’ернае асяроддзе, каб навучанне было даступным людзям з інваліднасцю. Дарослыя і дзеці даведаюцца, як правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, а дапамагаюць у гэтым сучасныя тэхналогіі.

Навучанне праводзіцца за кошт тэхналогій з выкарыстаннем дапоўненай рэальнасці, у аснове якіх – віртуальнае заглыбленне навучэнцаў у асяроддзе, якое імітуе надзвычайную сітуацыю. Гэта значна павышае эмацыйнае ўспрыманне мадэляванай абстаноўкі. Матэрыял засвойваецца лягчэй і запамінаецца надоўга. Асаблівы экшн – лабірынт з задымленнем.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая