У Касцюковічах пройдзе XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Прыбесядскія зорачкі». Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
У творчым спаборніцтве прымуць удзел выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў, навучэнцы школ горада і раёна, Касцюковіцкай дзіцячай школы мастацтваў, мясцовай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў, раённага цэнтра дзіцячай творчасці, удзельнікі музычных студый, мастацкай самадзейнасці. Юныя артысты праявяць свой талент у 4 узроставых групах «Дэбют» (да 6 гадоў уключна); 7–9 гадоў; 10–12 гадоў; 13–16 гадоў. Таксама прадугледжана некалькі жанраў «Вакальнае мастацтва» – намінацыі: салісты, ансамблі (дуэт, трыа, квартэт і інш.) акадэмічнага, народнага і эстраднага спеваў; «Інструментальнае выканальніцтва» – намінацыі: салісты, ансамблі; «Харэаграфічнае мастацтва» – намінацыі: харэаграфічныя калектывы народна-сцэнічнага танца, эстраднага танца; «Выяўленчае мастацтва» – намінацыі: жывапіс, графіка; «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» – намінацыі: дэкаратыўна-прыкладная творчасць, мастацкія рамёствы.
Журы ацэніць патрыятычны, маральны, эстэтычны змест твораў, узровень выканальніцкага майстэрства, сцэнічную культуру, сцэнічны касцюм. Не менш важным будзе выкарыстанне рэпертуару беларускіх аўтараў, аўтарства твора.
25 студзеня ў раённым Цэнтры культуры ГУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна» пройдзе адборачны тур агляду-конкурсу. Па яго выніках 1 лютага адбудзецца гала-канцэрт пераможцаў з цырымоніяй узнагароджання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую