Жыхарам Крычава раскажуць аб магчымасцях прадпрымальніцкай дзейнасці. Бясплатны семінар-кансультацыя «Як пачаць сваю справу» пройдзе 25 студзеня ў Крычаўскім бізнес-інкубатары. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.
Удзельнікі семінара азнаёмяцца з кароткім аглядам прадпрымальніцкай дзейнасці ў Магілёўскай вобласці і прававымі асновамі бізнесу, даведаюцца, дзе ўзяць грошы на адкрыццё ўласнай справы, атрымаюць уяўленне аб сістэмах падаткаабкладання, аб заканадаўстве ў сферы рамеснай дзейнасці і самазанятасці. Акрамя таго, фармат мерапрыемства прадугледжвае правядзенне індывідуальных кансультацый.
Семінар пройдзе па адрасе: горад Крычаў, вул. Савецкая, 49 «А». Пачатак – у 11.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую